Праект партала
Навокал
25.01.2018 / 11:14
Віцяблянку, раней асуджаную за смерць дзіцяці падчас хатніх родаў, апраўдалі12

У Віцебскім абласным судзе завяршыўся паўторны разгляд крымінальнай справы Вольгі Сцяпанавай, раней асуджанай за смерць дзіцяці падчас хатніх родаў. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме, паведамляе Радыё Свабода.

Суддзя абласнога суда Галіна Бондал абвясціла прысуд публічна, у прысутнасці журналістаў і адваката Вольгі Сцяпанавай. Віцяблянку прызналі невінаватай у сувязі з адсутнасцю злачынства.

Сама Вольга на паўторны разгляд справы не з'явілася.

7 верасня 2017 года Чыгуначны райсуд Віцебска прызнаў Вольгу Сцяпанаву вінаватай у смерці нованароджанай дачкі. Жанчына нарадзіла дома, але не змагла даць рады, калі заўважыла, што дзіця не дыхае. На падставе часткі 1 артыкула 144 Крымінальнага кодэксу Вольгу абвінавацілі ў прычыненні смерці па неасцярожнасці.

Ёй было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 6 месяцаў з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах калоніі-пасялення. Жанчына скарысталася сваім правам на абскарджанне прысуду і падала апеляцыйную скаргу.

Цяпер Вольга будзе патрабаваць кампенсацыю за чатыры месяцы ў СІЗА.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура