Праект партала
Навокал
19.02.2018 / 11:28
Эма Уотсан ахвяравала больш за мільён даляраў на барацьбу з сэксуальнымі дамаганнямі13

Брытанская актрыса і зорка кінасагі пра Гары Потэра Эма Уотсан ахвяравала £1m (амаль тры мільёны беларускіх рублёў) у фонд UK Justice and Equality Fund, які будзе аказваць фінансавую падтрымку і экспертныя кансультацыі па ўсёй Вялікабрытаніі, каб спыніць сэксуальныя дамаганні на працоўным месцы і забяспечыць гендарную роўнасць на працы, паведамляе The Independent.

Эма Уотсан. Фота: poisk.zp.ua.

«Больш за палову ўсіх жанчын і амаль дзве траціны дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў заяўляюць, што сутыкнуліся з сэксуальнымі дамаганнямі на працы. Кожная пятая жанчына ў Англіі і Уэльсе перажыла сэксуальны гвалт пасля 16 гадоў. Мы не павінны з гэтым мірыцца, гэта не можа быць нашай нормай», — заявіла Уотсан.

Акрамя Уотсан, свой фінансавы ўнёсак у новы фонд зрабілі і іншыя акцёры: на агульную справу грошы ахвяравалі Кіра Найтлі, Том Хідлстан, Эма Томпсан і іншыя.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура