Праект партала
Дома
25.02.2018 / 15:45
Гэта прарыў: татам дазволілі наведваць жонак і немаўлят у палатах радзільні12

Сваякі змогуць наведваць маладых мам у палатах радзільняў. Пра гэта паведаміла галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Юлія Савачкіна падчас рэспубліканскага кангрэса «Мама Pro», перадае БелТА.

«Міністэрствам аховы здароўя прынята рашэнне ва ўсіх радзільнях, радзільных аддзяленнях, акушэрска-гінекалагічных аддзяленнях дазволіць наведванне жанчын пасля родаў. Каб не яны спускаліся ўніз, як раней, а тата або іншыя члены сям'і маглі наведаць маму і дзіця ў палаце.

На наш погляд, гэта будзе спрыяць пазітыўнай абстаноўцы ў сям'і, павышэнню даверу паміж бацькамі і доктарам», — падкрэсліла Юлія Савачкіна.

Новаўвядзенне закране родадапаможныя ўстановы ўсіх узроўняў.

«Жанчына адчувае сябе мамай з таго моманту, калі яна яшчэ выношвае дзіця. Татамі становяцца пазней. Гэтых некалькіх дзён будзе дастаткова, каб бацькоўскі інстынкт з'явіўся раней. Можна назваць іх залатым тыднем, які вельмі важны для ўстанаўлення кантакту паміж мамай, татам і дзіцём. У гэтым вялікі пазітыў. Такая ініцыятыва будзе спрыяць таму, каб сем'і мацнелі», — лічыць намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама Эдуард Мішчук.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура