Праект партала
Навокал
28.03.2018 / 10:58
Бразільскія журналісткі стварылі рух супраць дамаганняў заўзятараў ВІДЭА1

Журналісткі, якія пішуць пра спорт, запусцілі кампанію «Дай ёй працаваць» (#DeixaElaTrabalhar). Такім чынам яны хочуць звярнуць увагу на пагрозы і непрыемныя каментары, якія ў іх бок адпускаюць мужчыны-заўзятары падчас выканання іх прафесійных абавязкаў, а калегі дазваляюць сабе прыставанні, піша BBC.

«Мы жанчыны і прафесіяналы. Мы проста хочам спакойна працаваць. Гэта не проста мачызм. Гэта гвалт», — выказаліся дзяўчаты.

Жанчын падтрымалі спартыўныя клубы, а іх пратэстны ролік паказалі падчас футбольнага матчу на найбуйнейшым стадыёне краіны «Маракана» ў Рыа-дэ-Жанейра.

У дзень запуску кампаніі ў горадзе Порту-Алегры на поўдні Бразіліі затрымалі мужчыну, які адпускаў сэксісцкія каментары ў бок журналісткі канала RBS TV Кэлі Косты.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура