Люстэркі-інсталяцыі створаныя, каб даць магчымасць жыхарам, якія ўвесь час некуды бягуць, спыніцца і зірнуць на ўсё пад іншым вуглом. Ну ці проста зрабіць крутое сэлфі.
Гэта праект кінафестывалю «Паўночнае ззянне» i Hutkasmachnaa studio. Яго канцэпцыя ідэальна кладзецца на слоган сёлетняга фестывалю — «Змяні вугал зроку».
Люстэркаў агулам дзесяць, усе яны ў Мінску, у розных месцах. Таму не забывайце глядзець па баках, калі будзеце спяшацца на працу, вучобу ці ў кіно. Раптам якое трапіцца і вам на вочы?
А праграму кінафестывалю можна зірнуць тут. Яшчэ ёсць час да яго падрыхтавацца, ён стартуе 19 красавіка.
Nina.nn.by