Праект партала
Дома
27.04.2018 / 10:09
У Беларусі плануецца ўвесці паняцце «адзінокі бацька»7

У Беларусі плануецца ўнесці ў Працоўны кодэкс паняцце «адзінокі бацька», паведаміла начальнік галоўнага юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Валянціна Маслоўская у інтэрв'ю газеце «Рэспубліка».

У цяперашні час пад такую класіфікацыю падпадае маці, якая не знаходзіцца ў шлюбе і выхоўвае непаўналетняе дзіця, звесткі пра бацьку якога унесены ў запіс акта аб нараджэнні дзіцяці са слоў маці. Новае паняцце закране вялікую катэгорыю асоб - маці, бацьку, усынавіцеляў і удачарыцеляў, а яшчэ тых, чый муж або жонка пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, прызнаныя недзеяздольнымі, абвешчаныя памерлымі, прызнаныя без вестак адсутнымі.

БелТА

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура