New York Post
Прадзюсара Харві Вайнштэйн быў арыштаваны пасля таго, як добраахвотна з'явіўся ў паліцэйскі ўчастак у Нью-Ёрку раніцай 25 траўня, паведамляе CNN са спасылкай на крыніцу, блізкую да расследавання.
Вайнштэйна абвінавачваюць у згвалтаванні адной жанчыны і прымусе другой да аральнага сэксу. Чакаецца, што пазней у пятніцу ён паўстане перад судом у Манхэтэне, дзе будзе вырашацца пытанне аб закладзе.
Як паведамлялі крыніцы New York Times, Вайнштэйн загадзя дамовіўся аб вызваленні пад заклад у мільён даляраў і падпіску аб нявыездзе. Да суда Вайнштэйн павінен будзе насіць спецыяльны электронны бранзалет сачэння.
Жанчын, якія абвінавацілі Вайнштэйна ў дамаганнях або згвалтаванні, некалькі дзясяткаў. Першае абвінавачванне прагучала восем месяцаў таму.
У мінулым годзе больш за 20 кінаактрыс распавялі пра сэксуальныя дамаганні з боку 65-гадовага Вайнштэйна, якія мелі месца ў мінулым.
У іх ліку Анжэліна Джолі, Гвінет Пэлтроў і Роўз Макгоўэн. Апошняя таксама сцвярджае, што прадзюсар згвалціў яе ў нумары гасцініцы.