Праект партала
Навокал
03.08.2018 / 11:36
У Францыі ўвялі штраф за непрыстойнасці ў адрас жанчын9

Парламент Францыі ўхваліў закон аб увядзенні штрафу за непрыстойныя паводзіны ў адрас жанчын, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на радыё Еўропа-1. Перадае БелТА.

Па словах дзяржаўнага сакратара па пытаннях роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі Марлен Ш'япы, закон накіраваны на зніжэнне парога талерантнасці да сэксуальнага гвалту ў краіне. У прыватнасці, ён прадугледжвае адказнасць за вулічныя дамаганні, якія раней заставаліся беспакаранымі.

Адзначаецца, што за непрыстойнасці і дакучлівыя паводзіны ў адрас жанчын будзе прызначацца штраф у памеры ад 90 да 750 еўра.

Падставай для прыняцця падобных мер стаў інцыдэнт, які адбыўся на мінулым тыдні ў Парыжы. Маладая дзяўчына загадала замоўкнуць мінаку, які свістаў ёй услед, а ён у адказ яе ўдарыў.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура