Праект партала
Навокал
27.08.2018 / 13:38
Веганка і цырульніца для сабак: хто стаў «Міс Мінск-2018»? Шмат ФОТА27

26 жніўня ў сталічным гатэлі «Хілтан» выбралі галоўную прыгажуню Мінска. Ёю стала Анжаліка Скамарох — 29-гадовая мінчанка. Цяпер у яе ёсць восьмы айфон, кантракт з мадэльным агенцтвам і пуцёўка на конкурс «Міс Еўразія», які пройдзе ў Турцыі.

Мы пацікавіліся, хто такая Анжаліка Скамарох.

Анжаліка працуе страхавым агентам у «Белрасстраху». Але апошнім часам дзяўчына пачала асвойваць новую прафесію. Яна вучыцца грумінгу, прасцей кажучы, майстэрству стрыгчы сабак.

Акрамя таго, Анжаліка — веганка. Яна выступае за здаровы і актыўны лад жыцця.

Яшчэ сярод захапленняў дзяўчыны — кінезіялогія. Гэта галіна альтэрнатыўнай медыцыны, якая завязаная на псіхасаматыцы. Кінезіялогія сцвярджае, што ўсе клеткі чалавека запісваюць інфармацыю пра яго з моманту зачацця.

Таксама «Міс Мінск» займаецца вытворчасцю лялек-матанак. Яна кажа, што стварае лялек як абярэгі і нібыта праводзіць лялькатэрапію.

 

Сямён Цыбульскі, фота з сацсетак Анжалікі Скамарох

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура