wtatennis.com
У матчы 1/2 фіналу турніру ва Ухані Арына Сабаленка (20-я ракетка свету) перамагла аўстралійку Эшлі Барці (17) - 7:6, 6:4.
Сабаленка, можна сказаць, узяла рэванш за паразу ад Барці на Australian Open 7:6, 4:6, 4:6. Памятаеце, на тым матчы заўзятары ў Мельбурне стогнамі перадражнівалі Арыну?
У фінале турніру ва Ухані Арына згуляе з эстонкай Анет Кантавейт (27). У выпадку перамогі яна атрымае больш за $470 тысяч прызавых. Калі прайграе — каля $235 тысяч.
Сабаленка паспяхова выступае ў 2018 годзе, дабралася да 20-кі сусветнага тэнісу. Свой першы вялікі турнір яна выйграла пры канцы жніўня. Тады яна перамагла на турніры ў Нью-Хэйвене.