22-гадовая беларуска Кацярына Паграбіцкая стала ўдзельніцай шоу «Танцы» на канале ТНТ. Дзяўчына выйшла перад публікай у вышыванцы і выканала беларускамоўную песню Паліны Рэспублікі «Як ты».
«Рускую народную будзеш танцаваць на пілоне?» — спытала ў Паграбіцкай вядучая. Але гэта дзяўчына адказала: «Не, гэта беларуская вышыванка. Я з Мінска».
У выніку журы ацаніла выступ дзяўчыны: яна працягне ўдзел у праекце.
Кацярына — кіраўнік і выкладчык студыі танца і акрабатыкі на пілоне Go Up Pole Dance Studio. Яна неаднаразова станавілася прызёрам шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў.