Вікторыя Азаранка выйгравала галоўны прыз Australian Open у 2012 і 2013 гг., але цяпер першая ракетка краіны Арына Сабаленка, auopen.org
Сёння адбылося лёсаванне асноўнай сеткі Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе (Australian Open) — першага з чатырох турніраў Вялікага шлему. Турнір стартуе ў наступны панядзелак.
У асноўнай стадыі адзіночнага разраду выступяць як мінімум чатыры беларускі. Вольга Гаварцова яшчэ змагаецца ў кваліфікацыі, яна выйшла ў фінал, дзе згуляе з японкай Місакі Дон. У Вольгі — 390-ы месца ў рэйтынгу WTA. Місакі Дон займае 130-ы радок
Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка пасеяна на турніры пад 11-м нумарам і ў першым коле згуляе з кімсьці з пераможцаў кваліфікацыі.
Аляксандра Сасновіч згуляе з бельгійкай Кірстэн Фліпкенс.
Вера Лапко — з Юханай Ларсан са Швецыі.
А Вікторыя Азаранка стартуе на турніры матчам супраць немкі Лаўры Зігемунд.