wtatennis.com
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выбыла з адзіночнага разраду Australian Open, прайграўшы ў першым раўдзе немцы Лаўры Зігемунд 7:6, 4:6, 2:6.
Вікторыя, што выйгравала турнір у 2012 і 2013 гг., упершыню з 2006 года не здолела пераадолець першы раўнд.
Нагадаем, што барацьбу на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе працягваюць Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч. Яны згуляюць свае матчы другога кола заўтра.
Вера Лапко таксама пакінула турнір.
У мужчынскім турніры ў другое кола прабіўся Ілля Івашка