Сёння ў матчы другога раўнду Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе яна перамагла брытанку Кэці Болтэр 6:3, 6:4.
У 1/16 фіналу Арына згуляе з Амандай Анісімавай (ЗША).
Нагадаем, што ў 1/16 фіналу выйшла і Аляксандра Сасновіч, якая перамагла Анет Контавейт (Эстонія). Суперніцай Аляксандры будзе Анастасія Паўлючэнкава (Расія).
Вікторыя Азаранка і Вера Лапко выбылі ў першым раўндзе.