Праект партала
Навокал
20.02.2019 / 18:56
Адміністрацыя Трампа абвясціла пра запуск кампаніі па дэкрыміналізацыі гомасэксуальнасці5

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа запускае кампанію па дэкрыміналізацыі гомасэксуалізму ў краінах, дзе незаконна мець такую сэксуальную арыентацыю. Нагодай для запуску праграмы стала пакаранне смерцю хлопца ў Іране, паведамляе NBC.

На чале кампаніі стаіць пасол ЗША ў Германіі Рычард Грэнел (Richard Grenel), — самы высокапастаўлены адкрыты гей у адміністрацыі Трампа. Па словах амерыканскіх чыноўнікаў, яны будуць працаваць з міжнароднымі арганізацыямі, а таксама з уладамі краін, дзе правы гомасэксуалаў не ўшчамляюцца. Да пачатку кампаніі ўлады ЗША запрасілі ў пасольства ў Берліне ЛГБТ-актывістаў з еўрапейскіх краін.

«Непакой выклікае тое, што ў XXI стагоддзі прыкладна ў 70 краінах усё яшчэ ёсць законы, што крыміналізуюць статус ці паводзіны прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасцяў»

— сказаў суразмоўца NBC з адміністрацыі Трампа.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура