Праект партала
Навокал
02.04.2019 / 19:55
Брагін абагнаў усе гарады і мястэчкі Беларусі па прыросце насельніцтва. Як так атрымалася?4

Летась у Брагіне нарадзілася 74 немаўляты, а памерла 39 жыхароў. У выніку райцэнтр стаў рэкардсменам краіны па натуральным прыросце насельніцтва — 9,4 на 1000 чалавек. Для параўнання, у Гродна гэты паказчык складае 2,3, а ў Мінску наогул раўняўся нулю.

Краявіды Брагіна. Фота wikipedia.org.

Як невялікі гарадскі пасёлак на Гомельшчыне выбіўся ў лідары?

«Колькасць маладых спецыялістаў істотна не мянялася, яны штогод да нас прыязджаюць. З суседніх раёнаў таксама прытоку людзей няма, — разважае начальніца ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брагінскага райвыканкама Любоў Калабухава. — Магчыма, моладзь часцей застаецца і нараджае, бо вакансій пабольшала? Раней у нас каля 40 свабодных працоўных месцаў было, а цяпер да 160 даходзіць!»

А вось у тэрытарыяльным цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва расказваюць: у Брагіне пачалі актыўней будаваць жыллё для шматдзетных сем’яў, і многія з вёсак пераязджаюць сюды.

Цяпер у раёне 220 шматдзетных сем’яў і большасць з іх — гарадскія, хоць раней пераважалі сельскія. У 14 з гэтых сем’яў выхоўваецца па 5 і больш малых.

«Пік нараджальнасці ў нас — з красавіка і да канца лета», — дадаюць у ТЦСАНе.

У цэлым па краіне смяротнасць перавышала нараджальнасць. Натуральны прырост насельніцтва на тысячу чалавек склаў мінус 2,8, а сярод сельскіх жыхароў — мінус 11. Лідарам антырэйтынгу сталі вёскі Ушацкага раёна з паказчыкам мінус 26,8.

НЛ

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура