Праект партала
Навокал
17.05.2019 / 11:09
Нарвежская прынцэса расказала пра стасункі з эзатэрыкам-афраамерыканцам ФОТА7

У 2016 годзе нарвежская прынцэса Марта Луіза стала першай прадстаўніцай сваёй сям'і, якая падала на развод. У 14-гадовым шлюбе ў яе і пісьменніка Ары Бэна нарадзілася тры дачкі. З моманту растання з мужам пра асабістае жыццё дачкі караля Харальда V нічога не было вядома. Аднак 12 траўня, у Дзень маці, Марта Луіза вырашыла прыадкрыць заслону таямніцы і паказала ў сваім акаўнце ў інстаграме новага каханага — амерыканскага эзатэрыка Шамана Дзюрэка.

«Калі вы сустракаеце роднасную душу, вы разумееце гэта. Мне пашчасціла сустрэць маю. Шаман Дзюрэк змяніў маё жыццё, як і жыцці многіх іншых. Ён дапамог мне зразумець, што безумоўнае каханне існуе на гэтай планеце», — піша Марта Луіза.

На сваёй старонцы Дзюрэк называе сябе эвалюцыйным наватарам і настаўнікам па развіцці жаночых магчымасцяў. Апярэджваючы пытанні пра раман з духоўным лідарам, прынцэса працягнула: «Для тых з вас, хто адчувае неабходнасць крытыкаваць: прытрымаеце коней. Не вам вырашаць за мяне ці судзіць мяне. Я не выбіраю свайго мужчыну, каб задаволіць каго-небудзь з вас ці адпавядаць нормам, якія вы стварылі ў сваёй галаве».

Каханы прынцэсы ў адказ таксама змясціў пост, дзе вельмі паэтычна прызнаўся ёй у сваіх пачуццях: «Тое, што я атрымліваю ад прынцэсы Марты Луізы, — гэта чыстае прыняцце майго шматмернага я. Не проста шамана, але і жанчыны ўва мне, моцнага мужчыны ўва мне, маленькага хлопчыка, іншапланецяніна, ягуара, вучонага, анёла і многіх іншых. Усе яны каханыя гэтай багіняй, якую я шаную і якой пакланяюся».

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура