У Саудаўскай Аравіі замежным турыстам розных палоў дазволілі спыняцца ў адным нумары ў гасцініцы без пацвярджэння роднасных сувязяў, паведамляе Reuters.
Фота eadaily.com.
Падданыя каралеўства па-ранейшаму павінны даваць доказы сваяцтва пры засяленні ў гатэль.
Змяненні звязаны з пачаткам выдачы Саудаўскай Аравіяй турыстычных віз.
У пачатку жніўня жанчыны Саудаўскай Аравіі атрымалі права выязджаць за мяжу краіны без згоды мужчыны-апекуна.
NN.by